Спадчына: Гісторыя раёнаў
Серада, 15 Студзень 2020 13:53
15 студзеня 2020 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння Камянецкага раёна (1940)
Камянецкі раён Брэсцкай вобласці ўтвораны 15 студзеня 1940 г. Адміністрацыйна раён падзелены на гарадскі (Высокаўскі) і 13 сельскіх саветаў, якія ўключаюць у сябе 234 сельскія населеныя пункты, у т. л. 17 аграгарадкоў. Раённы цэнтр — горад Камянец, які заснаваны ў 1276 г. У 1959–1962 гг. у складзе раёна знаходзіўся г. п. Жабінка. 17 красавіка 1962 г. далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага раёна. Насельніцтва Камянецкага раёна на 1 студзеня 2019 г. складае 34 388 чалавек (беларусы 82 %).
Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:24
7 красавіка 2013 г. – 35 гадоў з часу стварэння (1978) ў г. Брэсце Ленінскага і Маскоўскага адміністрацыйных раёнаў
З сярэдзiны 1960-х гадоў г. Брэст хутка развiваўся, будавалiся новыя прадпрыемствы i жылыя кварталы, стваралiся ўстановы сацыяльнай сферы, актыўна асвойвалiся новыя тэрыторыi, далучаныя да горада.